Дапаможам захаваць беларускамоўную школу!

30.04.2014

Таварыства беларускай мовы выкладае ліст былога дырэктара Камароўскай школы, дзе апісваецца ўся гісторыя прыняцця ўладамі такога рашэння.

ТБМ ужо даслала адпаведныя лісты Міністру адукацыі сп. Маскевічу і старшыні Мінскага аблвыканкама сп. Шапіру, а цяпер заклікае грамадскасць далучыцца да дзеянняў, скіраваных на захаванне беларускамоўнай школы.

Узор ліста ў Адміністрацыю Прэзідэнта

Кіраўніку Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кабякову А. У.

вул. К. Маркса, 38

г. Мінск, 220016

Аб захаванні Камароўскай

школы Мядзельскага раёна

Паважаны Андрэй Уладзіміравіч!

Да Вас звяртаецца Прозвішча, імя, імя па бацьку цалкам.

16 красавіка 2014 г. я даведаўся/-лася, што мясцовыя ўлады не параіўшыся з жыхарамі в. Камарова вырашылі ў гэтым годзе раптоўна ліквідаваць Камароўскую школу, якая шмат год была адной з лепшых школ у Мядзельскім раёне, а вучняў накіраваць вучыцца ў суседнюю Свірскую рускамоўную школу.

У сувязі з гэтым прашу Вас часова захаваць існаванне Камароўскай сярэдняй школы, а за гэты час стварыць у суседняй Свірскай школе паралель з беларускамоўных класаў, куды потым змогуць трапіць вучні Камароўскай сярэдняй школы.

З павагай

Подпіс, дата, дакладны адрас