Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневі
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш. Частку тэкстаў можна пачуць у выкананні іх аўтараў (Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі), некалькі твораў свайго бацькі Артура Вольскага прачытаў Лявон Вольскі.
Песні на вершы праграмных твораў і песенькі «школьнай» тэматыкі праспявалі Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневі
Вольга Кашэвіч праакампанавала на фартэпіяна, Валер Бяляеў зрэжысураваў гук, Ларыса Арлова распрацавала вокладку.
Спрычыніліся да выдання і аўтары Настаўніка.info: Галіна Сухава, Тамара Мацкевіч, Валер Мазынскі ды іншыя спрыялі як ідэямі, так і практычнай дапамогай.
Складанка прыдасца пры вывучэнні праграмных вершаў на памяць, арганізацыі школьных святаў – ды й проста для стварэння ўзнёслага настрою!
Дыск 2
1. Спадчына. Cл. Я.Купалы, муз. І.Лучанка
2. Ты, мой брат, каго зваць Беларусам. А.Гарун
3. Я нарадзіўся беларусам. В.Швед
4. Родная мова. М.Танк
5. Мова. Я.Янішчыц
6. О, Беларусь мая, шыпшына. Сл. Ул. Дубоўкі (устаўка Л.Геніюш), муз. М.
7. Імя Айчыны. Л.Тарасюк
8. Мой хлеб надзённы. М.Танк
9. Хлеб (урывак з рамана «Родныя дзеці»). Н.Гілевіч
10. Не забывай. В.Вярба
11. Краіна мая. П.Панчанка
12. Радзіма мая дарагая. Сл. А.Бачылы, муз. Ул.Алоўнікава
13. Бацькаўшчына. Ул.Караткевіч
14. Беларуская песня. Ул.Караткевіч
15. Мы – беларусы. Р.Барадулін
16. Бацьку. Р.Барадулін
17. Трэба дома бываць часцей. Cл. Р.Барадуліна, муз. І.Лучанка
18. Мама. С.Грахоўскі
19. У стоптаным жыце. М.Сурначоў
20. Два полі. А.Вярцінскі
21. Продкі. Е.Лось
22. Продкі. А.Пісьмянкоў
23. Жураўлі на Палессе ляцяць. Сл. А.Ставер. муз. І.Лучанка
24. Маці. А.Куляшоў
25. Я хаце абавязаны прапіскаю. А.Куляшоў
26. Спакойнага шчасця не зычу нікому. А.Куляшоў
27. Хмаркі. Ф.Багушэвіч
28. Маёвая песня. сл. М.Багдановіча, муз. I.Паліводы
29. Слуцкія ткачыхі. М.Багдановіч
30. Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі). М.Багдановіч
31. Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог. М.Багдановіч
32. Раманс (Зорка Венера). Сл. М.Багдановіча, муз. С.
33. Родныя вобразы. Я.Колас
34. Ручэй. Я.Колас
35. Курган (урывак). Я.Купала
36. Явар з калінаю. Сл. Я.Купалы, муз. Ю.Семянякі
37. Шчасце. М.Танк
38. Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. А.Вярцінскі
39. Вера беларуса. Цётка
40. О, край родны. Сл. Я.Коласа, муз. Э.Зубковіч
41. Суседзям у няволі. Цётка
42. Калі ласка. П.Броўка
43. Роднае слова. Д.Бі
44. Не воблака, а проста аблачынка. Сл. Я.Янішчыц, муз. Т.Беланогай
45. Любоў мая. Я.Янішчыц
46. Палескія вобразы. Я.Колас
47. Ах, якая над Гайнай купальская ноч! Н.Гілевіч
48. Люблю наш край. Сл. К.Буйло, муз.невядомага аўтара
49. О, Беларусь! Старонка дарагая. Л.Якубовіч
50. Паклон табе, мой беларускі краю. Н.Гілевіч
51. Няма прыгажэй. А.Вольскі
52. Мой родны кут. Сл. Я.Коласа, муз. І.Лучанка
Гл. таксама: Дыск 1