31 мая, 1 чэрвеня 2014 г.
На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, таямнічых эколагаў і эка-істот. Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.
Да гэтых і іншых займальных мерапрыемстваў можна будзе далучыцца ў галерэі «Ў» (пр.Незалежнасці 37а) з 12.00 да 18.00. За магчымымі зменамі ў праграме сачыце на сайце галерэі «Ў».
Прыкладны расклад мерапрыемстваў:
31 мая
12.00-13.00
Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніцы.
13.00-13.40
Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб
13.40-14.30
Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.
14.30-15.30
Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская.
Успомнім вясковае жыццё і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)
15.30-16.30
Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.
Вучымся хуліганіць экалагічна – робім эка-бомбы.
16.30-17.10
Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.
17.00-18.00
Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.
1 чэрвеня
12.00-13.00
Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.
13.00-13.50
Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.
13.50-14.30
Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.
а Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніцы.
14.30-15.20
Вольга Шчаглінская пакажа, як зрабіць прыгожыя жучыныя хаткі.
Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
15.20-16.00
Успомнім вясковае жыццё і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)
Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.
16.00-16.40
Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект ” Шпакоўня ” з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.
16.40-17.20
Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.
Вучымся хуліганіць экалагічна – робім эка-бомбы.
17.00 – 17.50 – закрыццё феста і заключны канцэрт ад гурта “Нагуаль”
Чакаем вас!
Паводле ampby.org