У блогу Еўрапейскага настаўніцкага Клуба з'явіліся новыя метадычныя матэрыялы:
- Дапаможнік «Еўропа ў 12 уроках», з віртуальнай бібліятэкі прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.
Навошта патрэбны Еўрапейскі Саюз? Чаму і як ён быў заснаваны? Як ён працуе? Чаго ён ужо дасягнуў, і з якімі новымі выклікамі ён сустракаецца сёння? Як павялічыць удзел грамадзянам у яго дзейнасці?
Ці здольны ЕС паспяхова канкураваць з іншымі буйнымі эканомікамі і падтрымліваць свае сацыяльныя стандарты ў час глабалізацыі? Ці здольная Еўропа працягваць адыгрываць сваю ролю на сусветнай арэне і абараняць ад тэрарызму?
Паскаль Фантэйн – эксперт ЕС і былы ўніверсітэцкі лектар – разглядае гэтыя і іншыя пытанні ў сваёй папулярнай кнізе. Цяпер і па-беларуску!
Таксама вы знойдзеце сярод аднаўленняў блога гульню-сімуляцыю «Паседжанне Савета Еўрапейскага саюза» і класную гадзіну «Жывапіс у краінах Еўрапейскага саюза».