Навучальна-метадычны комплекс «Медыякод» складаецца з дапаможніка па медыяадукацыі для настаўніка, дапаможніка для вучня (студэнта), вучнёўскага працоўнага сшытка і плаката. Падрыхтаваны пры ўдзеле FOJO Media Institute, Цэнтра шведскіх даследаванняў (Беларусь). Тэкст - Карміла Флойд і Юханна Халін. Малюнкі - Ганна Коўшар. Пераклад на рускую мову - Марына Каспяровіч і Анастасія Варашыліна.
Медыязборнік змяшчае нескладаныя практычныя заданні для правядзення ў класе ці студэнцкай аўдыторыі, а таксама інструкцыі да медыямайстэрняў і працоўныя матэрыялы для навучэнцаў. Практычныя заданні падтымліваюцца тэорыяй па медыяграматнасці. Дапаможнік рэкамендуецца для выкарыстання ў сярэдніх і вышэйшын навучальных установах. Медыяадукацыі можна навучаць на розных прадметах, аднак медыяадукацыя найбольш інтэгруецца на занятках па мовах і літаратуры, грамадазнаўчых навуках, мастацтву. Дапаможнік ідэальна падыходзіць для класных кіраўнікоў для правядзення класных і інфармацыйных гадзін.
Спампаваць PDF на рускай мове: