Гомельскія гісторыкі стварылі да 365-годдзя Лоеўскай бітвы 1649 г. гістарычна-дакументальны фільм, у якім у дэталях апісваецца адна з самых выбітных еўрапейскіх баталій XVII ст. У фільме распавядаецца пра абставіны геапалітыкі таго часу, асобы Януша Радзівіла і Міхайла Станіслава Крычэўскага, хаду самой бітвы і інш.
Фільм складаецца з дзвюх часткак пад назвамі: 1649. У пошуках месца бітвы;1649. Па слядах Крычэўскага.
Гістарычная даведка:
Лоеўская бітва 31 ліпеня 1649 г. – адна з бітваў казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. у Рэчы Паспалітай. Бітва адбылася паміж войскам польнага гетмана Вялікага Княства Літоўскага Януша Радзівіла і казацкім войскам наказнога казацкага гетмана Міхайла Станіслава Крычэўскага.