*Прафесар Гія Нодзія – былы міністр адукацыі Грузіі (2008 г.), цяпер дырэктар Каўказскага інстытута міру, дэмакратыі і развіцця, выкладчык універсітэта.
Рэформа адукацыі ў Грузіі пачалася ў 2003 годзе, адразу пасля Рэвалюцыі ружаў, калі кіраўніка краіны савецкага тыпу Шаварднадзэ замяніў малады, адукаваны і
Былы міністр адукацыі і навукі Грузіі Гія Нодзія адмыcлова для Настаўніка.info пагадзіўся распавесці пра змены, што адбыліся ў адукацыі.
- Шаноўны прафесар, Вы былі міністрам адукацыі і навукі ў той час, калі Грузія якраз пераходзіла са старых савецкіх рэек на больш сучасныя. Што Вы можаце распавесці беларускім калегам, у якіх гэты шлях наперадзе?
- Пасля таго, як Грузія стала на шлях дэмакратыі, у 2004 годзе міністрам адукацыі і навукі быў прызначаны дырэктар фонду Сораса. Дарэчы, у кіраўніцтва ў той час прыйшло шмат людзей з недзяржаўнага сектару. Яна прынеслі ва ўрад ідэю. Найбольшую ўвагу надалі рэформе вышэйшай адукацыі – і Балонскі працэс стаў своеасаблівым шчытом для гэтага.
У пераходны перыяд рэктараў ВНУ прызначала Міністэрства, на працягу 2 гадоў увесь
Пасля такіх рэформаў заробак прафесароў і выкладчыкаў значна падвысіўся, карупцыя ў сферы адукацыі знікла. Аднак узровень адукацыі – розны.
- Што трэба, каб паступіць ва ўніверсітэт?
Паступленне ва ўніверсітэты адбываецца на падставе агульнанацыянальнага экзамену. Раней гэта былі 3 абавязковыя экзамены і 1 на выбар універсітэта. Але такая сістэма справакавала стан, калі дзеці не вучыліся ў школах, а рыхтаваліся да гэтых экзаменаў. Потым у школах увялі 8 выпускных экзаменаў, якія праводзіць не школа, а той жа інстытут, што рыхтуе агульнанацыянальныя экзамены. Нейкі час дзеці вымушаныя былі здаваць 8 экзаменаў у чэрвені і яшчэ 4 ў ліпені. Гэта было перагрузкай. Сёлета замест 4 агульнанацыянальных экзаменаў распрацаваны адзін, які зроблены па ўзору амерыканскіх GRE ці GMAT. Гэты адзін кваліфікацыйны экзамен будзе правяраць базавыя кампетэнцыі, уменні, логіку. Пры паступленні будуць ўлічвацца і вынікі 8 школьных экзаменаў (аналаг матуры) і агульнага нацыянальнага экзамена.
- Як выглядае ў Грузіі сярэдняя адукацыя?
У школах Грузіі
- Якія складанасці ўзнікалі пры такой дэцэнтралізацыі школы?
- Часам Школьныя рады не працавалі дастаткова адказна. Часам яны былі фармальнымі, а
- Хто адсочвае якасць адукацыі?
- У Грузіі створаны механізм акрэдытацыі паводле брытанскай мадэлі. Кожны настаўнік ці выкладчык абавязаны прайсці сертыфікацыю да 2014 года. Настаўнікі ў Грузіі маюць невялікі заробак, якасць настаўнікаў нізкая, і такое рашэнне настаўнікі ўспрынялі ў штыкі. Шмат хто з іх не зможа прайсці сертыфікацыю. Міністэрства імкнецца зрабіць, каб экзамены на сертыфікат былі не надта складанымі. Настаўнікі – шматлікая, арганізаваная і магутная палітычная сіла. Дзяржава баіцца пратэстаў і хоча зрабіць, каб яны маўчалі. Незалежны прафсаюз настаўнікаў быў найбольш моцным і дзейсным прафсаюзам, які эфектыўна бараніў іх правы .
- А ці перайшла Грузія на кампетэнтнасны падыход да ацэнкі якасці адукацыі? І як гэта ўспрынялі настаўнікі?
- Зразумела, перайшла. Настаўнікі таксама гэта ўспрынялі ў штыкі. Большасць педагагічнага складу – гэта жанчыны ва ўзросце каля 50 год, яны прызвычаіліся да традыцыйнага навучання і не вельмі хочуць вучыцца. Новых настаўнікаў рыхтуюць
- А як адбілася ваўчарная cістэма фінансавання на сярэдняй адукацыі?
- У вялікіх гарадах павысілася канкурэнцыя паміж школамі, так як школа імкнецца прыцягнуць вучня якасцю адукацыі. У маленькіх горных сяленнях, дзе дзейнічаюць каэфіцыенты, выбару школаў няма. У Грузіі ёсць такія школы, дзе навучаюца 3 чалавекі, 10 чалавек.
- А ці ўдзельнічала Грузія ў даследаваннях РISA?
- Так, удзельнічала, і збіраецца ўдельнічаць далей. Мы паказалі нізкія вынікі. Пасля былі зроблены захады, пра якія я распавёў.
- А як у вашых школах з ідэалогіяй?
- Ідэалогія прысутнічае. Настаўнікі Грузіі лічаць, што дзецям трэба прышчапляць нацыянальныя і рэлігійныя каштоўнасці. Апошнім часам павялічылася жаданне прышчапіць яшчэ і антысавецкае мысленне, каб школьнікі ведалі, што жыццё ў СССР і Расійскай імперыі – гэта было кепска. Аднак Цэнтр падручнікаў сочыць, каб падручнікі мелі гістарычныя спасылкі на першакрыніцы, каб былі напісаныя так, што вучні маглі весці дыскусіі, спрачацца, абмяркоўваць усе пытанні. Метадычна, якасна падручнікі вельмі змяніліся ў лепшы бок.
- Ці дзейнічаюць грамадскія аб’яднанні ў школах? Чым яны займаюцца?
- Актыўныя школьнікі маюць магчымасць далучыцца да розных грамадскіх ініцыятываў. Прыкладам, можна ўдзельнічаць у скаўцкім руху, арганізуюцца “летнікі патрыётаў”. Вось нядаўна Міністэрства моладзі і спорту праводзіла ў школах конкурс эсэ “Я і выбары”.
Гутарыла Тамара Мацкевіч