Знайдзі на мапе ўсе гарады Беларусі – інтэрактыўная гульня

У інтэрнэце з'явілася інтэрактыўная гульня, прысвечаная геаграфіі Беларусі. Ад удзельніка патрабуецца нанесці 112 гарадоў краіны на контурную карту.

Неабходна пстрыкнуць у тым месцы, дзе, на вашую думку, знаходзiцца той ці іншы горад.

Калi вы патрапiлi дакладна або промах атрымаўся менш за 20 кiламетраў, залiчваецца 3 пункты, пры ўмове патраплення ў радыусе 50 кiламетраў вы атрымаеце 2 пункты, i 1 пункт — калi атрымалася ўкласцiся ў 100 кiламетраў.

Для пераходу да наступнага горада, трэба проста пстрыкнуть у любым месцы на мапе.

Пасля праходжання гульні сістэма пакажа атрыманую колькасць балаў.

Інтэрактыўная гульня тут

Паводле nn.by