Інтэрактыўная гістарычная віктарына ад польскіх і беларускіх стваральнікаў расказвае пра гісторыю Рэчы Паспалітай ад моманту яе паўстання і да канца існавання.
Узроўні гульні адпавядаюць пэўным этапам у развіцці дзяржавы. Кожны з узроўняў мае па 10 пытанняў, выбраўшы адказы на якія, гулец атрымлівае адзін з атрыбутаў шляхціча: бачмагі, хайдавэры, жупан і г. д. Дарэчы, нават калі адказаць на ўсе пытанні ўзроўню няправільна, гулец усё адно атрымае віншаванні з паспяховым сканчэннем і пяройдзе на наступны (наўмысна правяралі).
Магчыма, каб найхутчэй апрануць бессаромнага голага шляхціча і надзяліць яго ўсімі атрыбутамі. Бо як гэта так: шляхціч – ды без каня і фальварка?
Напрыканцы гулец атрымлівае дыплом надання шляхецтва. На сёння гульня даступная на трох мовах: беларускай, польскай і английскай.
Пагуляць можна тут.
Паводле kli4nik.info