«Вэб-школа»

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Грабаўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа» распрацаваны ўніверсальны комплекс падтрымкі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі webshkola.iam.by  (пераможца абласнога і рэспубліканскага конкурсаў «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» 2014). 

Аўтар – настаўнік фізікі Кірыл Аляксандравіч Дземусёў. 

Рэсурс прадугледжвае асобныя рэжымы для настаўнікаў і для вучняў (патрэбна рэгістрацыя).  У асноўных прадметных раздзелах: Беларуская мова, Біялогія, Выхаванне, Гісторыя, Інфарматыка, Руская мова, Фізіка – змешчаны метадычныя распрацоўкі, тлумачэнні і анлайн-тэсты.

Ёсць раздзел Конкурсы, электронны журнал, сэрвіс паведамленняў і шмат іншых карысных матэрыялаў і прыладаў.