Выданне ў дапамогу журналісту мясцовай прэсы «Свая газета 2014» створана спрыяннямі Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» з дапамогай Таварыства беларускай школы.
Як паўставалі мясцовыя СМІ? У чым іх сённяшняя місія і сакрэты поспеху? Якая адукацыя нам патрэбна і чаму важна пра яе пісаць? Як наблізіцца да чытачоў? Ці маюць плён журналісцкія грамадскія акцыі? Як наладжваць дачыненні з рэкламадаўцамі? Ці спрыяюць гучныя матэрыялы зменам у мясцовай супольнасці? Што агульнага і адрознага ў беларускім і польскім досведзе?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць майстры беларускай і польскай журналістыкі.
Зборнік прызначаны для тых, хто робіць і чытае мясцовую прэсу.
Спампаваць (pdf 899 Kb)
Гл. таксама: Свая газета 2015