Блог беларускіх загадак

belzag.blogspot.com

Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс адносна нядаўні – створаны ў лістападзе 2012 г., але мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу:

Дом – палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.
Радасць свеціцца наўкола,
Ну, вядома, гэта...

Загадкі з лічбамі

Тысяча братоў адным поясам падпаясаны.
У адной лыжцы двайное цеста.
У адным доме сотні жыхароў, а сям'я адна.
Сям'я душ трыста і багата, ды ўсяго два локці хата.
У малой свінкі тры спінкі.
У мацеры дваццаць дзетак ды ўсе дзеткі адналеткі.
Чатыры браты, а бароды назад.
Шэсць ног, ды без капытоў; ёсць рогі, а не бадаецца; чорны, а не воран; ёсць крылы, а не птушка.
Адзін вол выпіў вады дол.
Адзін пастух пасе тысячу авечак.
Адно бяжыць, а другое ляжыць, а каб усталі, то і неба дасталі.
Два браты ў ваду глядзяць, а разам не сыходзяцца.
 
Адгадкі 
 
Сноп
Яйка: жаўток і юялок
Вулей
Вулей
Зерне грэчкі
Курыца з куранятамі
Капыты
Жук
Мароз
Месяц і зоркі
Рака і дарога
Берагі

Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova. 

Тэгі: аловак балота бераг бытавыя прыборы вада вецер восень вясна вясёлка год горад дарога Дзед Мароз дзень дождж дрэвы жывёлы зоркі зямля зіма казкі-загадкі кветкі кнігі лета людзі лёд лён маланка мароз месяц навальніца нажніцы неба Новы год ноч нітка поле прафесіі прылады працы птушкі пшаніца пісьмо рака расліны ручка рэчы снег снегавік сон сонца транспарт чалавек часткі цела школа ячмень іголка