Матэрыялы, падрыхтаваныя для насценгазеты вучнямі 23 мінскай гімназіі.
Крыжаванка па матэматыцы для 4 класа
Нестандартныя задачы па матэматыцы для пачатковай школы
• Колькі розных святочных касцюмаў у Гары Потэра, калі ён мае 3 пары святочных джынсаў, 2 святочныя мантыі і 2 святочныя кашулі, і ўсё гэтае адзенне пасуе адно да аднаго?
• Гном расклаў свае скарбы ў 3 куфры розных колераў, якія стаялі каля сцяны: у адзін – каштоўныя камяні, у другі – залатыя манеты, у трэці – кнігі чараўнікоў. Ён памятае, што чырвоны куфар знаходзіцца правей, чым камяні, і што кнігі – правей за чырвоны куфар. У якім куфры ляжаць кнігі, калі зялёны куфар стаць лявей за сіні?
• 6 вельмі галодных катоў за 6 хвілін з’ядаюць 6 мышак. Колькі спатрэбіцца вельмі галодных катоў, каб за 100 хвілін з’есці 100 мышэй?
• На патэльні змяшчаецца 2 аладкі. Каб падсмажыць аладку з аднаго боку, патрэбная хвіліна. Як за 3 хвіліны падсмажыць на гэтай патэльні 3 аладкі?
Паводле dzietki.by