09.11.2014
Апошні тэрмін – 30 лістапада 2014 г.
Фундацыя імя Максімільяна Кальбэ запрашае настаўнікаў з Нямеччыны, Польшчы, іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на міжнародную сустрэчу са сведкамі нацысцкага рэжыму ў Аўшвіцы (Асвенціме).
Сустрэча адбудзецца 23 – 27 лютага 2015 г. у Цэнтры дыялогу і малітвы ў Асвенціме.
Удзельнікі сустрэчы змогуць наведаць гістарычнае месца трагічных падзеяў, пачуць расповеды людзей, што перажылі канцлагер і гета, а таксама абмяркуюць з калегамі, якім чынам сёння тэма нацызму выкладаецца ў навучальных установах.
Выдаткі на пражыванне, харчаванне і транспарт для ўдзельнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі пакрываюцца за кошт арганізатараў.