Тэатр Сержука Вітушкі: пальчыкавыя гульні, сцэнары, п'есы

Увага! Прэзентацыя кнігі «Тэатр Сержука Вітушкі» адбудзецца 4 снежня 2014 г. а 16-й гадзіне ў выдавецтве «Тэхналогія» (вул. Ляўкова, 19). Праезд аўтобусамі  №  10, 24, 65, 93, 163  да прыпынку «вул. Ляўкова».

Тэатр Сержука Вітушкі / уклад. Л. Сагановіч. – Мінск : Тэхналогія, 2014.

Новая кніга «Тэатр Сержука Вітушкі» адрасуецца бацькам, выхавальнікам, а таксама ўдзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў. Першая частка задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага «Тэатра на далонях» не толькі забаўляюць, але і навучаюць – развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, «Піраміды», – гэта п’есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак. 

З м е с т

Прадмова

Тэатр на далонях

Вікторыя! Віват!
Грамацейкі
Лоўчае мяска, або Шашлык
Падэспань
Поліўка
Цыганачка
Сава
Сарока ды іншыя
Загадка «Зайцы і воўк»

Прачуханачка
Масаж-цягнічок
Масаж-караблік
Масаж-шпацыр
Работнікі (масаж)
Танец сeдзячы
Масток
Пантаміма «Кветка»
Пантаміма «Птушка»

Гульня «Ласіца»
Гульня «Варажба»
Загадка пра цялё
Забаўка «Слімак»

Піраміды (п’ескі)

Верабей і Сцяблінка
Каток – залаты чубок, срэбныя вушкі, хвост завітушкай
Лёгкі хлеб
Бай і Будзік
Рэпка
Замак-замок
Бабка і Кракадзіл
Буркун і Жэўжык
Дружная капэла

Звесткі пра аўтара