
Centrum Współpracy Młodzieży з Гдыні шукае беларускіх кандыдатаў на ЕВС – валанцёраў для працы ў дзіцячым садку.
Дзе: Гдыня, Памор’е, Польшча
Праца: Валанцёры патрэбныя ў дзіцячы садок. Задача валанцёраў – дапамагаць настаўнікам у адукацыйных і выхаваўчым працэсе, разнастайваць праграму для дзяцей сваімі ідэямі і культурай. Больш інфармацыі па-англійску тут.
Профіль валанцёра: хлопцы і дзяўчыны з Беларусі (жыхарам Гродна і вобласці надаецца прыярытэт) ва ўзросце ад 18 да 30 год, з базавымі ведамі англійскай ці польскай мовы, не баяцца працы з дзецьмі і могуць прэзентаваць беларускую культуру, адкрытыя да навучання і новага досведу.
Тэрмін дзеяння праекта: Калі праект будзе зацверджаны (сакавік-красавік 2015), то тэрмін валанцёрства будзе 12 месяцаў, пачынаючы з верасня 2015.
Фінансавыя ўмовы: усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.
Дэдлайн падачы заяўкі: калі вы зацікавіліся праектам, напішыце на 3sektaryia@gmail.com да 7 снежня.
Праект з’яўляецца адной з акцый праграмы Еўрасаюза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба.
Паводле 3sektar.by



