Інтэрнэт-рэсурсы для перакуленага класа

Рэсурсы, якія дапамогуць вучню атрымаць веды тады, калі яму зручна, а не толькі пры ўмове яго прысутнасці ў класе.

 

khanacademy.org
«Акадэмія Хана» – некамерцыйная адукацыйная арганізацыя, створаная ў 2006 годзе выпускніком Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Гарварда Салманам Ханам.

Мэта акадэміі – свабодная адукацыя высокага класу для ўсіх і кожнага. Сайт акадэміі дае доступ да калекцыі з больш чым 4200 бясплатных мікралекцый па матэматыцы, гісторыі, ахове здароўя і медыцыне, фінансах, фізіцы, хіміі, біялогіі, астраноміі, эканоміцы, касмалогіі, арганічнай хіміі, асновах грамадзянскасці, гісторыі мастацтваў, макра- і мікраэканоміцы, камп'ютарных навуках...

Праект падтрымліваецца пры дапамозе ахвяраванняў, на сёння большая частка сродкаў ахвяруецца Фондам Біла і Мелінды Гейтс і карпарацыяй Google Inc.

Лекцыі ствараюцца на англійскай мове, дзейнічаюць валанцёрскія праекты па перакладах лекцый на іншыя мовы, напрыклад, Акадэмія Хана па-ўкраінску ці па-руску.

 

interneturok.ru
Адукацыйны партал «InternetUrok.ru» прапануе калекцыю ўрокаў па асноўных прадметах школьнай праграмы. Урокі складаюцца з відэа, канспектаў, тэстаў і трэнажораў. Цяпер на сайце ёсць усе ўрокі натуральна-навуковага цыкла для 1-11 класаў і прыблізна палова ўрокаў па гуманітарных дысцыплінах. Таксама ёсць урокі па-ўкраінску.

Адукацыя – занадта важная рэч, каб цалкам даверыць яе дзяржаве, – кажуць стваральнікі партала. – Многія недахопы сістэмы школьнай адукацыі можна і трэба скасоўваць намаганнямі сацыяльна актыўных людзей. Самым зручным месцам для аб'яднання гэтых намаганняў з'яўляецца Інтэрнэт.

Паўдзельнічаць у праекце могуць усе ахвотныя.

 

youtube.com/playlist?list=PLgEpoT7yAl9UEff5XantYvolxJTazLyqv
Цыкл «100 урокаў матэматыкі»Калі я быў малым, нас усіх вучылі матэматыцы добра і бясплатна, – кажа доктар фізіка-матэматычных навук Аляксей Савацееў. – Цяпер добра і бясплатна вучаць толькі самых моцных школьнікаў у некалькіх знакамітых матэматычных школах. Каб часткова скасаваць гэты прагал, я вырашыў начытаць на відэа і выкласці ў інтэрнэт усе асноўныя тэмы школьнай матэматыкі, так бы мовіць, з пункту гледжання матэматыкі вышэйшай.

 

videouroki.net
«Відэаўрокі ў сетцы Інтэрнэт»: прыемны плюс – праект робіцца камандай беларускіх настаўнікаў.