Савіцкі М.І. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы. Беларускі клясычны правапіс. Мінск: Медыял, 2014.
Слоўнік-даведнік зьмяшчае больш за 3000 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы й вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэньне па-беларуску.
Мэта слоўніка - спрыяць замацаваньню й далейшаму разьвіцьцю беларускамоўнай тэрміналёгіі па інфарматыцы й вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры й навучальным працэсе.
Прызначаны для выкладнікаў усіх тыпаў навучальных устаноў, асьпірантаў, магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысны навукоўцам і спэцыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі й вылічальнай тэхнікі. Разьлічаны на найшырэйшае кола карыстальнікаў пэрсанальных кампутараў.
Спампаваць (pdf 1,33 Mb)