Апублікаваныя рэкамендацыі экспертаў Асамблеі НДА ў сферы адукацыі

У выніку шэрагу круглых сталоў і кансультацыяў на тэму стану адукацыі Асамблея НДА выпрацавала прыярытэтныя кірункі грамадзкай дыскусіі ды ціску на дзяржаўныя структуры.

Зьмены да лепшага магчымыя толькі пры наяўнасьці грамадзкага запыту на іх. Таму ў цяперашняй сытуацыі экзыстэнцыйнае пагрозы будучыні беларускага народу і каштоўнаснага крызысу патрэбна ўзнавіць шырокую грамадзкую дыскусію пра рэальныя праблемы адукацыі, заканадаўчыя рамкі для яе ды місію адукатара. У гэтай дыскусіі павінны быць абмеркаваныя:

— каштоўнасная роля адукацыі ды месца пэдагога ў грамадзтве;

— уплыў грамадзтва і арганізаванай грамадзянскай супольнасьці на фармальную адукацыю ды яе інстытуты;

— практычныя задачы грамадзянскай супольнасьці ў разбудове нефармальнай адукацыі і выкарыстаньні магчымасьцяў інфармальнай адукацыі.

У выніку шэрагу круглых сталоў (“Грамадзтва. Адукацыя. Каштоўнасьці” і “Хто створыць каштоўнасную прастору ў беларускай адукацыі? Уласны й міжнародны досьвед”) на тэму стану адукацыі экспэрты Асамблеі выпрацавалі наступныя рэкамэндацыі беларускаму грамадзкаму сэктару, адукацыйным ініцыятывам, мэцэнатам адукацыйнага працэсу.

Спампаваць дакумэнт на belngo.info