Фінальная канферэнцыя ўдзельнікаў курса дыстанцыйнага навучання адбылася 19 красавіка 2015 г. На яе сабраліся настаўнікі, якія шэсць месяцаў вучыліся дыстанцыйна і апрабоўвалі методыку актыўнай ацэнкі ў сваіх класах. Сертыфікаты міжнароднага ўзору атрымалі 72 чалавекі. Гэта ўжо трэці выпуск дыстанцыйных курсаў “Стратэгія актыўнай ацэнкі”.