Навучальныя фільмы па гісторыі

Творчая каманда газеты і сайта “Новы час” рыхтуе серыю навучальных відэафільмаў для школьнікаў і студэнтаў па гісторыі  Беларусі. Адпаведна, тэма кожнага з іх суадносілася з тэматыкай, азначанай ў праграммах курсаў дысцыплін гуманітарнага цыкла. Не толькі гісторыі, але і грамадазнаўства, культуралогіі, эканомікі, літаратуры.

Аўтары спадзяюцца, што гэтыя асветніцкія відэастужкі, поруч са школьнікамі і студэнтамі, будуць цікавыя і больш шырокай аўдыторыі.

Для першых трох відэафільмаў былі абраны, на погляд аўтараў, вузлавыя праблемы, што ўтварыліся на скрыжаванні эпох і гістарычных  шляхоў Беларусі. Але ў асвятленні якіх шмат прагалаў і недакладнасцяў.

Першая тэма: спроба стварэння незалежнай беларускай дзяржавы на хвалях рэвалюцыі і драматычным разломе грамадзянскай вайны. Аўтар: к.г.н. Алег Дзярновіч.

Другая: гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Аўтар: к.г.н. Ігар Мельнікаў. Нядаўна ў “Бібліятэчцы “Новага часу”  свет пабачыла яго кніга “Заходнебеларуская Атлантыда”, якая выклікала шырокі інтарэс і попыт.

Трэцяя: палітычныя рэформы ў Беларусі напрыканцы ХХ-пачатку ХХІ ст. Аўтар: к. г. н. Аляксей Кароль.

Фільм Ігара Мельнікава пад назвай “Што вы ведаеце па гісторыі Заходняй Беларусі” ужо прадстаўлены на сайце “Новага часу” (http://novychas.info/video/shto_vy_viedajecie_pra_zachodn/ ).

Два другія будуць гатовыя да канца мая 2015 года.

Каманда “Новага часу” удзячная Таварыству беларускай школы, сайту nastaunik.eu за прадстаўленне нашых фільмаў сваім карыстальнікам.

Аляксей Кароль, галоўны рэдактар газеты “Новы час”