Адукацыя ў Швецыі. Задавайце пытанні

02.06.2015

Група беларускіх педагогаў і журналістаў, якія пішуць пра адукацыю, знаходзіцца ў Швецыі на летняй школе па медыяадукацыі.

Беларуская дэлегацыя прыехала ў г. Кальмар па запрашэнні Інстытута Фойо – гэта аддзяленне Шведскага ўніверсітэта Карла Лінэя, якое займаецца павышэннем кваліфікацыі.

Арганізавала паездку Таварыства беларускай школы.

Разам з беларускімі адукатарамі ў Швецыі знаходзяцца іх калегі з Украіны, Арменіі і Казахстана.

Тэма адукацыйнага візіта – азнаямленне з шведскай сістэмай адукацыі, метадамі выкладання і, безумоўна, з медыяадукацыяй ў школе.

Праграму візіта склаў Ёран Андэрсан – шведскі настаўнік і медыяпедагог,  аўтар падручнікаў па геаграфіі і грамадазнаўстве, а таксама рэдактар сайта для настаўнікаў “Медыякомпас”.

Праграма візіта ўключае наведванне школы, узаемны абмен досведам краінаў-удзельнікаў летняй школы, азнаямленне з методыкай працы шведскіх медыяадукатараў. Летняя школа дзейнічае з 8 па 12 чэрвеня. Шаноўныя калегі, дасылайце ў каментарах свае пытанні, датычныя як шведскай адукацыйнай сістэмы, так і медыяадукацыі ўвогуле. Рэдактар сайта Nastaunik.info перадасць іх беларускай групе і апублікуе адказы.