Навошта Антон Луцкевіч сустракаўся з Уладзімірам Ульянавым? Чаму БНР не здолела сябе абараніць? Чаго хацеў дамагчыся Вацлаў Іваноўскі, калі застаўся ў савецкай Беларусі? Расказвае кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч у новым відэа на на сайце “Новага часу” (http://novychas.info/video/bjez_bnr_nie_bylo_b_respubliki/).
Творчая каманда газеты і сайта “Новы час” рыхтуе серыю навучальных відэафільмаў для школьнікаў і студэнтаў па гісторыі Беларусі. Адпаведна, тэма кожнага з іх суадносілася з тэматыкай, азначанай ў праграммах курсаў дысцыплін гуманітарнага цыкла. Не толькі гісторыі, але і грамадазнаўства, культуралогіі, эканомікі, літаратуры. Аўтары спадзяюцца, што гэтыя асветніцкія відэастужкі, поруч са школьнікамі і студэнтамі, будуць цікавыя і больш шырокай аўдыторыі.
Гл. таксама: фільм Ігара Мельнікава «Што вы ведаеце па гісторыі Заходняй Беларусі»