У чым праблемы выкладання замежнай, чаму арыентацыя на здачу пісьмовага тэсту не вучыць карыстацца мовай, ці можа павелічэнне гадзін англійскай у школе павысіць агульны ўзровень валодання? Выкладчыца англійскай мовы Інстытута IT і бізнес-адміністравання Валянціна Голубева ў «Рабоце над памылкамі».
Калі ты не размаўляеш на англійскай, ты выдалены з інфармацыйнага поля. Сёння чалавека трэба навучыць карыстацца мовай. Калі ён сядзіць і проста завучвае граматычныя структуры, ён губляе час. А час – гэта не толькі грошы, гэта тваё жыццё.
Гэта лёсавызначальнае рашэнне: ты будеш уключаны ў інфармацыйны кантынуум – ці ты будеш жыць у абмежаваным асяроддзі, лічыць усіх навокал ворагамі.
Не карыстацца рэсурсамі, зробленымі ў Расіі! У Расіі перакладны тып мыслення. Калі мы вучымся размаўляць, мы павінны фармаваць думку на англійскай мове.
ЦТ зроблены на ўзор экзаменаў, якія практыкаваліся ў 70-я. ЦТ тэстуе мову, а не камунікатыўнае ўменне...