Суперкаша: тэкст, ноты, мінусоўка

«Чудова каша» – папулярная дзіцячая песня ўкраінскай кампазітаркі Ганны Алейнікавай. Тэкст Ларысы Ратыч у перакладзе Юліі Шаровай.

Мінусоўка (mp3 2Mb) 
На ўкраінскай мове выконвае Паліна Глухенка (mp3 6Mb) 

Суперкаша

Дома я адна, і гэта значыць 
Трэба працаваць, а не лайдачыць.
Навару я вельмі смачнай кашы,
Хай частуецца сям'я ўся наша.

Прыпеў:
Гэта будзе суперкаша,
Мне бацькі адразу скажуць:
«Твая каша  суперклас,
Ты кухарачка у нас!»

Заліваю крупы я вадзічкай,
Дадаю і хрэну, і гарчычкі,
А яшчэ і воцату, і перцу 
Будзе каша кожнаму па сэрцы!

Прыпеў

Ўвечары бацькі прыходзяць з працы,
Запрашаю родных частавацца.
Пачастунак мой не спадабаўся,
Нават Мурчык пад сталом схаваўся.

Прыпеў:
Не вару цяпер я кашу,
А бацькі дагэтуль кажуць:
«Ой, нягодніца ты ў нас,
Змарнавала толькі час!»