«Вучымся чытаць: правільна, бегла, асэнсавана»

Адукацыйны электронны рэсурс-трэнажор.

На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» даслала Ала Ляховіч, ДУА «Косаўская сярэдняя школа». Намінацыя «Медыяадукацыя на ўроку». 

Навучальны  комплекс аказвае дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў, а таксама ў індывідуальнай працы з вучнямі па фармаванні чытацкіх навыкаў. Выкарыстоўваўся вучнямі  і ў хатніх умовах: пры мінімальным кантролі з боку бацькоў і з дапамогай  камп’ютара дзеці  змаглі ацэньваць правільнасць выкананых заданняў. Выкарыстана праграма AutoPlay Media Studio для стварэння меню аўтазапуску інтэрактыўнага сродка навучання; для стварэння рэсурсаў прымянялася праграма  Microsoft Power Point з выкарыстаннем анімацыі, гіпертэкставых спасылак, аўдыя-файлаў.  Асаблівага праграмнага забеспячэння для дэманстрацыі не патрабуецца.

Спампаваць з drive.google.com (300 Mb) 

Скласці ўсё ў адну тэчку, запусціць autorun.exe!