«Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены»

Блог школьнага кінаклуба kinoclub-gymnasium.blogspot.com.by

На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіў Іван Пясенка, ДУА «Гімназія №3 г. Бабруйска». Намінацыя «Медыяадукацыя па-за ўрокам». 

Заняткі кінаклуба праводзяцца ў гімназіі з кастрычніка 2014 года  да гэтага часу. Блог будзе карысны педагогам , якія распачынаюць дзейнасць па стварэнні кінаклуба. Акрамя арганізацыйных парад, настаўнікі могуць атрымаць і метадычныя парады па арганізацыі абмеркавання фільма, узяць «на ўзбраенне» цікавыя фільмы. Падлеткам блог дапаможа зарыентавацца ў прапанаваных для прагляду фільмах, ёсць магчымасць пакінуць каментар.