Выданне ў дапамогу журналісту мясцовай прэсы «Свая газета 2015» выйшла дбаннем Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» з дапамогай Таварыства беларускай школы.
Ці могуць журналісты выказваць свае суб’ектыўныя погляды на старонках газеты? Што даюць рэдакцыі круглыя сталы і як іх рыхтаваць? Што такое медыяадукацыя ў сённяшняй Беларусі? Ці спрыяюць вострыя матэрыялы зменам у мясцовай супольнасці? Як згуртаваць індывідуалістаў у зладжаны рэдакцыйны калектыў? Як кіраваць інтэрнэт-кантэнтам так, каб гэта адпавядала інтарэсам мясцовага выдання? Што агульнага і адрознага ў беларускім і польскім досведзе?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць майстры беларускай і польскай журналістыкі.
Зборнік прызначаны тым, хто робіць і чытае мясцовую прэсу.
Спампаваць (pdf 650 Kb)
Гл. таксама: Свая газета 2014