09.12.2015

Прэмія Цёткі будзе ўручаная за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў ды за найлепшае мастацкае афармленне кнігі. Да ўдзелу можна заяўляць арыгінальныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2015 годзе. Кожны пераможца атрымае 2 000 $ па курсе Нацбанка. Заяўкі прымаюцца да 31 студзеня 2016 года.