Класны пакой і настаўніцкая кватэра пад адным дахам

З экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту

Помнік драўлянай архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя – школа з вёскі Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Школа з'яўляецца тыповым збудаваннем сістэмы пачатковага вясковага навучання. Уваход вырашаны невялікім ганкам з навесам. Драўляныя сцены падзяляюць памяшканне на сенцы, класны пакой і кватэру настаўніцы. Кватэра складалася са спальні, залы і кухні.