Як зрабіць калядную маску Казы

Наста Глушко, Студэнцкае этнаграфічнае таварыства

1. Для працы спатрэбіцца: газета, клей, скотч, пластылін, а пазней яшчэ і фарбы.

2. Зкамкаць газетныя аркушы і скруціць штось накшталт твара, па памеры прынамсі (газетны напаўняльнік дазволіць нам ашчадзіць пластылін, не прыйдзецца набіраць усю форму).

3. Абгарнуць больш роўнай паперай.

4. Сфармаваць “твар” нашай казы.

5. Замацаваць скотчам (пластылін лепш будзе прыляпляцца на скотч, а не на чыстую газету).

6. Рожкі.

7. Прыматаць скотчам да галавы.

8. Вушкі (якія можна і намаляваць).

9. Таксама прыляпіць да галавы.

10. Скотчам, не шкадуючы).

11. Вось, неяк так можа атрымацца. Дэталі (носікі, вочкі, надброўныя дугі) змадэлюем пасля з пластыліну.

12. Пачынаем размазваць пластылін па пысе.

13. Усю паверхню пакрываем нятоўстым слоем пластыліну…

14. Вось, нешта такое атрымліваецца! Цяпер яно гатовае для далейшых дзеянняў. Тут з вопыту варта дадаць – рабіце казу вясёлай, бровы дугой, бо дзеці сур’ёзна ставяцца да пераапрананняў. Калі маска пагрозліва хмурыць бровы, яны проста палохаюцца.

15. На гэтым этапе нам спатрэбіцца міска з вадою, клей, кавалачкі газеты і сама маска.

16. Замочваем газету…

17. Аблепліваем БЕЗ КЛЕЮ (унахлёст) усю пысу мокрымі кавалкамі газеты, лепш драбнейшымі – яны добра кладуцца па форме.

18. Першы слой мы паклалі без клею, каб маска лёгка адстала ад пластыліну.

19. Далей намазваем акуратна маску клеем, і налепліваем наступны слой газеты, даем падсохнуць і наступны…

20. Навогул, чым слаёў болей, тым больш трывалая атрымаецца маска.

21. Вось нарэшце і фінал). Апошнім слоем варта наклеіць аднатонную паперу, каб газетныя літаркі трохі схаваць. І праклеіць апошні раз поверху.

22. Высахла – здымаем з формы. Прыйдзецца павазіцца – спачатку лепш вызваляць рогі і вушы, пасля астатняе (у працэсе прыйшла да думкі – чым менш вушэй, тым прасцей, наступны раз зраблю тэкстыльныя).

23. Няроўны край падрэзаць.

24. Прарэзаць вочы і ноздры – каб “каза” не задыхнулася пад час выступу.

25. І пафарбаваць! Тут ужо кіруе ваша фантазія і ўяўленне пра казу – можна схіліцца да дэкаратыўнасці, можна да натуралізму (фарбы лепш акрылавыя, каб не пацяклі ад снегу, альбо пасля пракрыць маску лакам)

26. … у працэсе

27. Вось такая хітрая!