12.01.2016
Якую адукацыйную палітыку ў нашай краіне хочуць бачыць эксперты можна даведацца з новага выдання Асамблеі НДА Беларусі.
Цягам 2015 года каманда экспертаў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі выпрацавала рэкамендацыі, якія б былі карысныя беларускаму грамадскаму сектару, адукацыйным ініцыятывам, мецэнатам адукацыйнага працэсу.
У выніку шэрагу круглых сталоў і кансультацый на тэму стану адукацыі Асамблея выпрацавала прыярытэтныя кірункі грамадскай дыскусіі ды ціску на дзяржаўныя структуры.
Чытайце брашуру “Адукацыйная палітыка” анлайн, або пампуйце тут.