Сайт edutopia.org прапануе некалькі ідэй для праверкі разумення вучнямі пройдзенага матэрыялу. Аўтары ўпэўнены, гэтыя ідэі хуткага атрымання зваротнай сувязі будуць карыснымі як ветэранам актыўнай ацэнкі, так і навічкам.
1) Паметка ў журнал (дзённік)
Занатуй 5 найбольш цікавых, дыскусійных, неадназначных ці рэзанансных ідэй, якія ты знайшоў у прачытаным. Уключы нумары старонак і кароткае апісанне твайго выбару.
2) Пост у Твітэр
Апішы змест ______ у 140 сімвалах.
3) Рэклама
Ствары рэкламу з выявай і тэкстам для вывучанай тэмы.
4) Белы верш
Запішы 10 ключавых слоў для дадзенага тэксту (тэмы)
Складзі вольны (белы) верш з гэтымі словамі
Перадай кароткі змест (рэзюмэ) прачытанага, заснаваны на гэтых 10 словах.
5) Параўноўвай і супрацьстаўляй
Вызнач тэорыю ці ідэю, якую дае аўтар.
Затым сфармулюй супрацьлеглую ідэю.
Што агульнага і якія адрозненні паміж гэтымі ідэямі?
6) Ліст меркаванняў
Запішы свае думкі (меркаванні) пра прачытанае ў левай частцы аркуша паперы, а справа пералічы пацверджанні сваіх думак.
7) Бія-паэма (Біяграфічная паэма)
радок 1) 3 прыметнікі, якія характарызуюць асобу
радок 2) 1 важны стасунак
радок 3) 2 рэчы, якія гэта асоба любіць
радок 4) 3 пачуцці, якія гэта асоба перажывае
радок 5) 3 страхі, якія асоба мае
радок 6) 2 рэчы, якія асоба хацела б перажыць (мець, убачыць)
8) Хопіць спаць!
Заданне вучням выказацца наконт пройдзенага ўрока перад класам
9) Тэставанне памылак
Настаўнік дае няправільнае выказванне па тэме ўрока, а вучні тлумачаць, чаму яны пагаджаюцца ці не.
10) Топ-10
Апішыце ключавыя ідэі, факты, высновы, паняцці з гумарам.
11) Класны ТED-talk
Ток-шоу ў класе. Падрыхтуйце папулярную прамову на 5 хвілін, каб зацікавіць тэмай урока.
12) 3-2-1
Запішыце:
3 новыя факты, пра якія я даведаўся
2 цікавосткі
1 пытанне, якое засталося.
Больш ідэй зваротнай сувязі тут: http://www.edutopia.org/blog/dipsticks-to-check-for-understanding-todd-f...