25-30 студзеня 2016 года - павышэнне кваліфікацыі «Медыякампетэнтнасць педагога як фактар станаўлення медыя і інфармацыйнай культуры вучняў».
Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 25 да 30 студзеня 2016 года праводзіць павышэнне кваліфікацыі для педагагічных работнікаў і спецыялістаў устаноў адукацыі «Медыякампетэнтнасць педагога як фактар станаўлення медыя і інфармацыйнай культуры вучняў».
Мэта павышэння кваліфікацыі: авалоданне асновамі тэорыі медыяадукацыі і практычнымі ўменнямі па выкарыстанню мэдыя і медыя тэкстаў як адукацыйнага патэнцыялу сучаснага ўрока і пазаўрочнай дзейнасці.
Асноўны змест:
паняцці медыя і медыяадукацыя;
метадычныя асновы аналізу медыя тэкстаў;
медыяўздзеянне і медыяўспрыманне: развіццё крытычнага мыслення як частка медыяадукацыі;
сучасныя каналы распаўсюду інфармацыі;
арганізацыя медыяадукацыйных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
вэб сэрвісы як прылады для развіцця медыяграматнасці педагогаў і навучэнцаў.
Кошт навучання складае 745.000 рублёў.
Папярэдні запіс абавязковы!
Заўвагі: 1) Павышэнне кваліфікацыі пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20. 2) рэгістрацыя ўдзельнікаў у 9.30, пачатак заняткаў у 10.00. 3) Іншагароднім удзельнікам на час правядзення павышэння кваліфікацыі прадастаўляецца інтэрнат па адрасе: г. Мінск, вул. Л. Бяды, 24. Кошт пражывання 9500 рублёў 4) Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючай арганізацыі. 5) Дагаворы прадастаўляюцца ўдзельнікам семінара падчас рэгістрацыі.
Кантактныя тэлефоны (017) 285 78 39 т / ф. (017) 285 78 62 (017) 292 64 61.