Інтэрактыўная мапа гісторыі станаўлення Беларусі з’явілася ў Інтэрнэце. Праект будзе цікавы не толькі для аматараў гісторыі, але і для тых, хто здае гісторыю Беларусі для паступлення ва ўніверсітэт.
Мапа створана, каб нагадаць пра доўгі і насычаны шлях Беларусі. Тут сістэмазаваныя факты, падзеі, імёны і даты пачынаючы ад Вялікага Княства Літоўскага да стварэння саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Апавяданне праходзіць адначасова ў двух вымярэннях: часу і прасторы. З аднаго боку — гэта храналагічная лінія, на якой сабрана 170 ключавых падзей з гісторыі Беларусі: тэрытарыяльныя змены, дасягненнямі дыпламатыі, культуры.
З іншага — гэта мапа Еўропы, на якой адноўлены 60 станаў межаў дзяржаў, якія прысутнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Заходняя вобласць, БНР, ССРБ, ЛітБел, БССР. Акрамя часу і прасторы вядзецца паралельнае выкладанне гісторыі беларускіх гарадоў, іх гербаў, ранейшых назваў і статусаў.
Аўтар праекта Аляксей Чаранкевіч:
Наша мэта — распавесці пра гісторыю Беларусі, не займаючы палітычных пазіцый і не даючы ацэначных меркаванняў. Гісторыя шматгранная, і калі хто-небудзь знойдзе цікавую інфармацыю ўнутры Мапы, знайсці адказы на пытанні або сфармаваць уласнае меркаванне пра гісторыю Беларусі — мэта будзе дасягнута.
Зараз Мапа дасяжная на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.