Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага, 17:00.
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе». Удзел у навучанні бясплатны.
Выпускнікі атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 60-гадзіннага курса. Для найлепшых навучэнцаў плануецца магчымасць удзелу ў міжнароднай летняй школе па медыяграматнасці (у маі 2016 г.) і знаёмства з практыкай медыяадукацыі ў шведскіх школах.
Пачатак курса – 22 лютага 2016 г. Тэрмін навучання – 3,5 месяцы.