Яшчэ адна песня пра маму – да веснавых ранішнікаў.
Музыка Аркадзя Філіпенкі (mp3 1Mb)
Беларускія словы Юліі Шаровай, паводле тэксту Таццяны Волгінай.
Матуляў і бабуляў
Віншуе цэлы свет.
Вяргіні любіць мама
І бэзавы букет.
Вяргіні, вяргіні
І бэзавы букет.
Хоць бэзу і вяргіняў
Няма ў сакавіку,
Намаляваць іх проста
Малому мастаку.
Так, проста, так, проста
Малому мастаку.
Карцінку намалюю
І да сцяны прыб'ю.
Я мамачку віншую
Любімую маю.
Віншую, віншую
Я мамачку маю.