«Ахова птушак Бацькаўшчыны» распачынае чарговы сезон міжнароднай кампаніі «Жывая вясна», ў якой Беларусь прымае ўдзел кожны год. З 1 сакавіка па 31 траўня ўдзельнікі, не старэйшыя за 16 год, могуць даслаць на конкурс малюнак/плакат «Не забірайце птушанят дадому!». Таксама можна даслаць ўласныя фота з выявамі птушкі (-ак) «Жывая вясна» (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка), у гэтым конкурсе няма ўзроставых абмежаванняў.
Для таго, каб вы маглі разам са сваімі вучнямі ўдзельнічаць ў «Жывой вясне», пазнаёміць іх з птушкамі, зрабіць іх больш чулымі да незвычайнасці і прыгажосці прыроды, «Жывая вясна» падрыхтавала матэрыялы. Гэта план урока, уступ, інфармацыя пра птушак і іх асаблівасці, прэзентацыя і гульні.
Жывая вясна. Апісанне
Жывая вясна. Педагагічны сцэнар
Жывая вясна. Прэзентацыя
Карта адукацыйнай гульні. Што я ведаю аб птушках Жывой Вясны
Конкурсы: