5 клас.Рэлігія старажытных грэкаў

Распрацоўку ўрока гісторыі старажытнага свету для 5 класа даслала Іна Шымко, Глыбоцкая раённая гімназія. 

Мэта: арганізаваць работу навучэнцаў па вывучэнні рэлігійных уяўленняў грэкаў, падвесці навучэнцаў да агульнай заканамернасці аб тым, што рэлігійныя вераванні ўзніклі ў выніку залежнасці людзей ад прыроды, вызначыць асаблівасці рэлігіі грэкаў.

Задачы:
1) стварыць умовы для фарміравання ўменняў аналізаваць інфармацыю, вучыць працаваць з тэкстам падручніка, рабіць нескладаныя вывады;
2) садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў праз выкарыстанне займальнага  дадатковага матэрыялу;
3) садзейнічаць развіццю аналітычных здольнасцей, крытычнага мыслення  шляхам аналізу  медыятэксту “Міф пра Праметэя”

Мэта для навучэнцаў: даведаюся, якім багам пакланяліся ў Грэцыі і чаму ўшаноўвалі менавіта гэтых багоў, патлумачу, чаму багі Грэцыі і людзі маюць агульныя рысы.

Ключавое пытанне: Што агульнага паміж багамі Грэцыі і людзьмі?

НАШТОБУЗУ

1) змагу назваць асноўных багоў Грэцыі, якія сілы прыроды яны атаясамлялі, якім заняткам  спрыялі.
2) запоўню табліцу “Багі Грэцыі”
3) змагу патлумачыць, чаму ушаноўвалі багоў, як гэта было звязана з геаграфічным становішчам Грэцыі і кліматычнымі ўмовамі Грэцыі, змагу назваць агульныя рысы паміж багамі і людзьмі.
4) выканаю тэст па новай тэме.

Спампаваць (docx 23 Kb)