Тэлеграм – праграма для абмену паведамленнямі з акцэнтамі на хуткасць і бяспеку. Серверы з дадзенымі Telegram раскіданыя па ўсім свеце. Кожны з іх адказвае за свой рэгіён і мае ўласную юрысдыкцыю. Менавіта за кошт гэтага праграма так шустра лётае. Еўрапейскіх юзераў, да прыкладу, абслугоўваюць лонданскія серверы. За зносіны азіяцкіх карыстальнікаў адказвае дата-цэнтр у Сінгапуры, а мексіканскіх — у Сан-Францыска. А сам ключ, які адкрывае доступ да асабістай перапіскі, захоўваецца толькі на прыладзе карыстальніка. Яшчэ адна актуальная на дадзеный момант фішка — магчымасць гугліць фота не выходзячы з праграмы. Ёсць магчымасць рэдагаваць паведамленні на працягу двух дзён пасля іх адпраўкі.
Мноства розных каналаў папулярных блогераў, палітычных дзеячоў і СМІ. У Тэлеграме ёсць магчымасць ствараць ботаў (робатаў). Па запыце можна знайсці добрае кіно (проста ўвядзі неабходную катэгорыю), пагуляць у шыбеніцу, палюбавацца фотаграфіямі National Geographic, паслухаць музыку ці запампаваць кнігу. Бот з надвор’ем які будзе паведамляць аб надвор’і ў зручны для вас час. Ёсць нават робат які будзе зарабляць для вас грошы. І яшчэ багата-багата магчымасцяў.
І ўсё гэта на цяпер на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.
Мова ўсталёўваецца вельмі проста. Запампоўваеце файл з лакалізацыяй і адсылаеце яго самі сабе альбо сябру ў тэлеграме. Файл можна адаслаць і з веб-версіі праграмы, што вельмі зручна. Яна аўтаматычна сінхранізуецца з мабільнымі прыладамі.
Адчыняеце на сваім мабільніку, цісніце на паведамленне, каб запампаваць файл, націскаеце на тры маленькія
кропкі:
У наступным акенцы цісніце «Apply localization file»
Гэта ўсё, вы маеце месенджар на роднай мове.