26 траўня адбылася нарада дырэктароў школ і дзіцячых садкоў Маскоўскага раёна Брэста. На пачатку мерапрыемства загадчыца Аддзела адукацыі Маскоўскага раёна Ала Пятроўна Ульяніцкая дала слова бацку выпускніка 5 "Г" класа СШ 29 Уладзіміру Вялічкіну.
У сваёй прамове Уладзімір Вялічкін адзначыў, што ў раёне шмат робіцца дзеля папулярызацыі беларускай мовыі культуры, але мерапремствы па іх папулярызацыі мала асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі... Што пры жаданні можна бы было знайсці дадатковыя сродкі на друк асветніцкіх матэрыялаў і школьных выдавецкіх праэктаў, якія на сёння ў адзінкавых асобніках знаходзяцца ў шуфлядах кабінетаў, але выклікаюць вялікую цікаўнасць... Што трэба прапанаваць бацькам, у выкананне роўнасці дзяржаўных моў гарантаванай беларускім заканадаўствам, пры падачы заяў аддаваць дзяцей на выбар у беларускі ці рускі клас. Каб гэта быў свядомы выбар бацькоў, бо зараз альтэрнатывы няма - руская школа, бланк заявы на рускай мове...
Пасля прамовы Уладзімір Вялічкін падзяліўся ўражаннямі: "Сустрэча атрымалася мала аптымістычнай. Як мне падалося некаторых дырэктароў лякае перспектыва рабіць дадатковы высілак у галіне папулярызацыі адукацыі на беларускай мове. Для гэтага трэба мець адпаведную эрудыцыю, якой ня ўсім хапае. Не можаш, я лічу, - саступі месца маладым, тым хто хоча і можа працаваць у інтарэсах Беларусі, на яе будучыню, прэстыж і шацунак у сьвеце.
Карыстаючыся нагодай прашу неабыякавых берасцейцаў інфармаваць мяне, калі Вам не будуць прапанаваць аддаць дзіцё ў клас з беларускай мовай навучання, ці будуць адгаворваць па надуманых падставах, маўляў "школа руская", ці "вучняў назбіраць не можам", або прыніжаць пачнуць".
Мой тэлефон: +375297223541, е-мэйл: brestspring@gmail.com