Займальная гімнастыка
Раз, два, тры, чатыры, пяць!
Палічыце па парадку.
Раз, два, тры, чатыры, пяць!
Дружна зробім мы зарадку!
Пеўнік
Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.
Гульня “Замок”
На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).
Ягадкі
З ранку ягадкі здымаю
(Прыпадыміце перад сабой руку так, каб паслабленая кісць апынулася на ўзроўні твару, а пальчыкі звісалі ўніз. Пальцамі другой рукі пагладжваеце кожны пальчык ад пачатку да самага кончыка, як быццам здымаючы з яго ўяўную ягадку).
І у кошык іх збіраю
На прыгорку, ля дарожкі, –
(Адну далоньку, складзеную лодачкай, накрыйце другой, таксама складзенай далонькай).
Не баяцца стомы ножкі.
(Тупаць ножкамі).
Гэты пальчык
(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).
Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!
Васьміног
(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога).
Восем пальчыкаў для ног –
Атрымаўся васьміног.
Колькі ног у васьмінога?
Многа! Многа!
Адпачнём
Нашы пальчыкі прачнуліся,
Пацягнуліся, пацягнуліся…
Страпянуліся…
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
Пабеглі, пабеглі,
Пакланіліся
(Паўтарайце гэтыя рухі).
І стаміліся –
Селі адпачываць.
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).
Размалёўка
А гусак усё гагоча,
Ускубнуць цябе ён хоча.
Сядзь за партаю ямчэй,
Размалюй яго хутчэй.
Тэкст Алеся Бараноўскага, veselka.by