«Плакат да 9 Мая». Медыяадукацыйныя заняткі

“Плакат да 9 Мая”

План занятку для класнай гадзіны, інфармацыйнай гадзіны, гуртка малявання.
Распрацавала і правяла Алена Сом, г. Полацк

Ідэя занятку: Дзеці ствараюць плакат (паштоўку) на 9 мая. Для гэтага знаёмяцца з сімваламі, якія выкарыстоўваюцца ў розных краінах (у Беларусі - кветкі яблыні, ва Украіне кветка маку, прабітая куляй, у Расіі - лента георгіеўскага кавалера Расійскай імперыі...), аналізуюць пасылы, якія яны нясуць, шукаюць у інтэрнэце слоганы да свята Перамогі.

Задача: навучыць вучняў аналізаваць медыя-паведамленне, якое нясуць плакаты.

Задача: зразумець прынцыпы работы з сімваламі.

Мэта на мове вучняў: напрыканцы я зразумею, як і чаму  малююцца плакаты. Змагу сам скласці кампазіцыю плаката з выбраных сімвалаў

Спампаваць план занятку

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif