Урок з медыяадукацыйным зместам.
Аўтар: Святлана Локіс,
настаўнік пачатковых класаў,
вышэйшая катэгорыя,
СШ № 17 г. Барысава
Клас: 2
Раздзел: Краіна дзяцінства. Я і мае сябры.
Каментар настаўніка:
На ўроку быў выкарыстаны навучальны дапаможнік "Літаратурнае чытанне", 2 клас, аўт. В.С. Варапаева, Т.С. Гімпель; ноўтбук, карта Еўразіі; карткі з выкананым дамашнім заданнем (было дадзена 3 словы, трэба было самастойна, з дапамогай дарослых або абапіраючыся на інтэрнэт напісаць, што такое "сяброўства", "шчырасць", "маніпуляцыя"), партрэт Астрыд Ліндгрен, сігнальныя карткі, палачкі выбару з імёнамі вучняў, карткі для работы ў групах.
Пры планаванні ўрока вырашыла дапоўніць вывучэнне літаратурнага твора з навучальнага дапаможніка відэафрагментам з мультфільма «Малы і Карлсан, які жыве на даху» (1-я серыя з 8.20 да 12.17 хв. ). За аснову ўзяла параўнальны аналіз па тэме "сяброўства", таму было яшчэ адно дамашняе заданне: прагледзець не менш за 4 серый мультфільма пра Карлсана.
Акрамя таго, для мяне важна было навучыць сваіх другакласнікаў правільна карыстацца пошукавымі сістэмамі інтэрнэт. Як высветлілася падчас размовы, многія вучні мелі вопыт пошуку мультфільмаў і гульняў, аднак яны не ведалі правілаў эфектыўнага пошуку патрэбных матэрыялаў у сетцы. Такім чынам, я прыйшла да высновы, што мае вучні былі несвядомымі карыстальнікамі. Паўстала неабходнасць пагаварыць пра гэта больш падрабязна.
Па тыпу дадзены ўрок стаў урокам калектыўнага аналізу на якім былі выкарыстаныя індывідуальная, парная, групавая і франтальная формы работы
Відэазапіс урока:
https://www.youtube.com/watch?v=gV7i9XxsMRQ