TUT.BY і Mediakritika.by адаптавалі пад беларускія рэаліі навучальную анлайн-гульню «Медыязнайка», распрацаваную Цэнтрам медыя ініцыятыў (Арменія) і дапрацаваную Акадэміяй украінскай прэсы.
«Медыязнайка» - навучальная анлайн-гульня, мэта якой - дапамагчы дзецям, падлеткам ды іх бацькам як мага больш даведацца пра інфармацыйнае поле краіны і свету.
У гульні трэба прайсці 9 узроўняў, а ў канцы здаць выпускны іспыт. Гульцы даведаюцца, што такое навіна і пазнаёмяцца з гісторыяй развіцця медыя. Разбяруцца, што такое прапаганда і як адрозніць праўдзівую навіну ад фэйкавай. Даведаюцца, як у нашай краіне заканадаўча рэгулюецца дзейнасць СМІ і яаго патрабуюць ад журналістаў кодэксы прафесійнай этыкі. Паспрабуююць сябе ў ролі рэдактара, створаць сваю газету, мультымедыйны інтэрнэт-артыкул і шмат чаго яшчэ.
Гуляць на mediakritika.by