У асартыменце ёсць школьныя сшыткі на 12 аркушаў у шырокую лінейку і вузкую клетку, на вокладках беларускі арнамент, вершы, алфавіт, табліца множання. Ёсць і паўагульныя: з «Пагоняй» і наборам асноўных беларускіх арнаментаў.
Малады прадпрымальнік Рамановіч Уладзімір з жонкай будуе саламяны дом у Бешанковічах і займаецца распрацоўкай рэчаў з беларускімі арнаментамі.
Пачатак навучальнага года зусім хутка і спадар Уладзімір прапануе сшыткі і альбомы, аформленныя па-беларуску: на мове і з арнаментамі. А для старэйшых школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў маецца добрая вопратка: вязаныя швэдры, камізэлькі і спадніцы.
Дызайн рэчаў прадпрымальнік робіць сам, а ў якасці партнераў па вырабу выступаюць беларускія прадпрыемствы.
Падтрымаць добрую ідэю можна праз замову на www.Belarusam.by, а дзякуючы паслугам пошты, рэчы можна атрымаць у любым кутку Беларусі і замежжа."
Па словах аўтара, сшыткі карыстаюцца попытам, іх набываюць нават як сувенір з Беларусі.
«Вось уявіце сабе клас, які піша і выконвае хатняе заданне ў такіх сшытках — у вучня адразу з'яўляецца пачуццё гонару і адметнасці, гэта як сказаць: «Глядзіце, я з Беларусі, я расту ў асаблівай краіне са сваёй гісторыяй, са сваёй мовай і ганаруся гэтым!» — кажа ён. — «Прыйшоў час паказваць і падкрэсліваць, што ты беларус і не сароміцца гэтага».
У гэтым навучальным годзе збіраюцца і калектыўныя замовы, на якія выдавец прапануе добрыя зніжкі.
Калі Вы жадаеце далучыцца, рабіце замову на сайце Belarusam.by ці звяртайцеся да спадара Уладзіміра Рамановіча праз эл.пошту vladi_r@tut.by або на Viber ці мабільны тэлефон 8 025 648 60 11.