Пасеялі дзеўкі лён: тэкст, мінусоўка

Паводле вучэбнага выдання «Беларускі дзіцячы фальклор: традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы».

Мінусоўку запісала Юлія Шарова (mp3 1,8 Mb

 

Пасеялі дзеўкі лён,
Дзеўкі лён.
Пасеялі дзеўкі лён.

Пасеяўшы, палолі,
Палолі.
Пасеяўшы, палолі.

Белы ручкі калолі,
Калолі.
Белы ручкі калолі.

Унадзіўся сівы конь,
Сівы конь.
Унадзіўся сівы конь.

Пацёр, памяў дзеўкам лён,
Дзеўкам лён.
Пацёр, памяў дзеўкам лён.