Топ-навіна гэтага тыдня: Хто збіў "Боінг" над Данбасам? Міжнародная следчая група апублікавала даклад і сцвярджае, што пасажырскі лайнер збіла ракета з зямлі, якую выпусціў расійскі комплекс "Бук". Расіяне маюць іншую версію: боінг збіў самалёт-знішчальнік, што пацвярджаюць здымкі касмічнага спадарожніка. Пакуль навіна на слыху, можна яе выкарыстаць для павышэння цікавасці да ўрокаў матэматыкі. Простая геаметрыя дае магчымасць расставіць кропкі над «і» і вылічыць праўду. Як гэта зрабіць – чытайце у дапаможніку-навігатары «Медыяадукацыя ў школе» на старонках 183–187.