Скрыпачка Вольга Наўгародская публічна расказала, як адміністрацыя ў іхнай школе абыходзіцца з педагогамі. На сайце «Газеты Слонімскай» Вольга апублікавала адкрыты ліст, у якім распавядае, як у школе педагогаў прымушаюць купляць латарэйныя квіткі і прымусова падпісвацца на дзяржаўныя выданні.
Вольга нават вымушаная была напісаць заяву на звальненьне, бо не можа больш працаваць у такіх умовах.
У лісце выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў Вольга Наўгародская распавяла пра тое, як яна не ўпісалася ў дзейную педагагічную сістэму.