Аўтары: Патапава В., Скрыпнік В.
Мэта дапаможніка – даць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні методыкі працы з дакументальнымі і мастацкімі фільмамі як медыятекстамі. Матэрыялы дапаможніка могуць быць карыснымі не толькі педагогам, але і актывістам грамадскіх арганізацый, работнікам асветніцкіх устаноў, а таксама тым, хто ўпершыню праводзіць дыскусію. Метадычныя рэкамендацыі будуць цікавыя ўсім тым, хто арганізуе і праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы па фарміраванні талерантнасці і папярэджанні міжэтнічных канфліктаў.